Першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык патлумачыў, чаму Тадэвуша Касьцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі, піша s**boda.org.

Тадэвуш Касьцюшка — палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраваў паўстаньнем 1794 году супраць падзелаў Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у Вайне за незалежнасьць ЗША 1775−1783 гадоў.

Акадэмія навук не лічыць Касцюшку нацыянальным героем Беларусі
Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава

Што адбылося?

  • Сёлета ўвесну 90 чалавек прапанавалі надаць адной з вуліц Менску імя Тадэвуша Касьцюшкі. Менгарвыканкам адмовіў, спаслаўшыся на заключэньне Акадэміі навук, зьмест якога не раскрываўся.
  • Дзьмітры Плашчынскі папрасіў Акадэмію навук паказаць тэкст заключэньня і абгрунтаваць, чаму яны так лічаць. Плашчынскі перадаў s**boda.org адказ Акадэміі навук, падпісаны Чыжыкам.

Што думаюць пра Касьцюшку ў Акадэміі навук?

Акадэмія навук не лічыць Касцюшку нацыянальным героем Беларусі

Паводле адказу Акадэміі навук, называць Касьцюшку нацыянальным героем Беларусі «абсалютна неправамерна», бо:

  1. Касьцюшка разглядаў Рэч Паспалітую як польскую дзяржаву;
  2. Адстойваў канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1771 году, паводле якой назву дзяржавы «Рэч Паспалітая абодвух народаў» замянілі на «Рэч Паспалітая польская»;
  3. «Выступаў за палянізацыю народнасьцяў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і беларусаў».

Акадэмія навук не лічыць Касцюшку нацыянальным героем Беларусі

У 2018 годзе ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава адкрылі помнік Касьцюшку. Збор сродкаў на яго падтрымалі 690 чалавек, агулам сабралі 22 075 рублёў. Аўтар скульптуры — Гэнік Лойка.