Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» кожны тыдзень публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?
Чароўная Лея шукае дом
Леі прыкладна 3,3 гады. Жывёла з ідэальным характарам: спакойная, ураўнаважаная, выдатна ладзіць з іншымі жывёламі, любіць дзяцей. І пры гэтым яшчэ і ахоўніца! Лея стэрылізавана, апрацавана ад паразітаў, прышчэпленая (ёсць ветпашпарт). Серабрыстага колеру, крыху вышэй сярэдняга росту. Для пражывання ў прыватным доме (хоць у кватэры таксама сябе паводзіць выдатна).
Боні - выдатная ахоўніцы (лепшай не знойдзеце!)
Каля 12 гадоў. Вельмі разумны і кемлівы сабака, разумее з паўслова. Боні стрыманая і памяркоўная, не надакучлівая, але вельмі любіць чалавечую ўвагу. Стэрылізавана. Здаровая. Прышчэпленая (комплексная прышчэпка + ад шаленства), не раз агледжана ветэрынарам.
Таўстапуз
Мяне знайшлі з невялікім калецтвам лапкі. З тых часоў я вырас, паправіўся, стаў тоўсценькім і прыгожым катком. Мне каля 2 гадоў, прышчэплены і кастраваны. Шукаю цёплы дом.
+37 529 2 883 964 (Алеся)
Інтэлігентны мурлыка Маркіз у адказныя рукі
Маркіз акуратны і мегапяшчоты кот. Шыкоўнай чорнай афарбоўкі, з белым матыльком на грудзях. Яму каля 2,5 гадоў. Кастраваны. Маркізік вельмі любіць увагу і пяшчоту, любіць пасядзець на ручках і памурлыкаць, любіць абдымацца. Адклікаецца на сваю мянушку і адразу прыходзіць, калі яго шукаюць па доме.
+37 529 8 827 734 (Алена)