Першы турнір на настольным футоле на прызы Hrodna.life і Go-Go Pizza адбыўся ў Гродне 8 жніўня.  У спаборніцтве паўдзельнічалі шэсць камандаў. Палова гульцой – айцішнікі. Прадстаўнікі гэтай прафесіі занялі ўсе прызавыя месцы турніра. Самымі лепшымі футбалістамі стала каманда  “Хайбрыс” у складзе Дзмітрыя Пісара і Аляксея Рыжко. Яны ні разу за турнір не пацярпелі паразы.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

На другім месцы аказалася каманда “Галераўцы”. У яе складзе гуляла адзіная дзяўчына турніра – Таня Астапенка разам з Андрэем Мулярчыкам. “Існуе меркаванне, што айцішнікі працуюць, як на галерах. Мы ведаем  – так і ёсць” – пракаментавала Таня назву каманды.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Але час на адпачынак мае быць нават, калі працуеш, як на галерах. Настольны футбол вельмі папулярны ў айці кампаніях спосаб пераключыць увагу.  Да слова, каманда, што заваявала другое месца працуе разам з пераможцамі турніра, у кампаніі Godel і часта трэніруюцца разам.

Трэцяе месца  турніра атрымалі Глеб Койпіш і Андрей Дзяжкевіч са студыі  Іquadart. Іх каманда мела назву “Традаўкі”

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Самымі малодшымі ўдзельнікамі турніра сталі браты Жэня і Лёша Рабушка. Лёша пераходзіць у пяты клас, а Жэня – у дзевяты. Хлопцы расказалі, што гуляюць не толькі ў настольны, але і ў сапраўдны футбол, а таксама любяць заўзець за сваю “Нёман”. У гонар гэтага далі такую ж назву сваёй камандзе.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Усе удзельнікі спаборніцтва атрымалі дыпломы і сувеніры ад Hrodna.life, а пераможцам дасталіся яшчэ і смачныя прызы.

Па сканчэнні турніра ўдзельнікі частаваліся піцай ад Go-Go Pizza – вялікую з’елі разам у знак сяброўства. А пасля пераможцы частавалі усіх сваімі прызамі.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Калі ад піцаў засталіся толькі ўпакоўкі, мы ўзгадалі, як з імі правільна абыйсціся. Забруджаныя папяровыя тарелкі маюць адправіцца ў змяшанае смецце, а чыстыя кардонныя скрынкі могуць пайсці ў кантэйнер для макулатуры.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Да слова, спраўдзіць свае веды ў сартаванні смецця можна ў гульні, якую мы сёлета распрацавалі разам са студыяй Іquadart.

Да слова, спраўдзіць свае веды ў сартаванні смецця можна ў гульні, якую мы сёлета распрацавалі разам са студыяй Іquadart. Больш даведацца пра лёс гарадскога смецця вы можаце даведацца з нашага лонгрыда.

250 тон “грошай” штодня. Як смеццесартавальны завод Гродна ратуе рэсурсы і экалогію

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]