Туалетны блогер Карына Шлапакова з Санкт-Пецярбурга ў пачатку жніўня пабывала ў Гродне і зняла невялікі ролік пра самыя крутыя прыбіральні горада.

Блогерка выбрала крэатыўныя прыбіральні бараў “Фарадэй” і “Гудзіні”.

“Магу з упэўненасцю сказаць, што тыя ўстановы, у якіх я была, выглядалі годна, – распавядае Карына. – Гэта больш чым здавальняюча. Чыста і з разыначкай. Але я мэтанакіравана ішла ў гэтыя ўстановы. Мне іх падказалі. Казаць пра іншыя ў горадзе складана».

Свой першы туалет Карына зняла ў Санкт-Пецярбургу падчас Чэмпіянату свету па футболе. У той прыбіральні дзяўчыну скарыў экран, на якім паказвалі прамы эфір матчу.

«Гэта быў мой першы рэпартаж. Тады я нават не думала гэта кудысьці выкладваць. Пазней відэа мне спатрэбілася. Цяпер людзі самі дасылаюць мне спасылкі на ўстановы і раяць куды схадзіць, каб здзівіць. Так атрымалася і з Гродна. У Беларусі гэта пакуль першы горад. Ёсць дзве ўстановы, якія хачу зняць у Віцебску, але ніяк з часам пакуль не атрымліваецца», – дадала Карына.

https://www.instagram.com/p/ByFEe2pB-LU/

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]