У Гродне 8 жніўня падапечныя Сяргея Пушкова абыгралі аршанскі “Лакаматыў”. Перамога далася “Нёману” толькі ў трэцім перыядзе. Дакладнымі кідкамі адзначыліся Маліноўскі і Ляўша.

“Нёман” – “Лакаматыў” 2:0 (0:0, 0:0, 2:0)

галы:
41:07 1: 0 – Маліноўскі (Кіслы, Хараманда)
47:32 2: 0 – Ляўша (Хараманда, Ажгірэй)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Мы сапраўды мелі перавагу на працягу ўсяго матча. Усё тое, што стваралася ў першых двух перыядах, вылілася ў шайбы, якія забілі ў трэцім. Хлопцы стараліся, стваралі моманты, але, як сказаў калега, працягваецца падрыхтоўка да сезону, і пэўныя нагрузкі на хлопцаў яшчэ кладуцца, таму ў вырашальныя моманты не хапае нейкай лёгкасці ў дзеяннях. Задаволены, што мы сёння выйгралі і зрабілі яшчэ адзін крок, каб трапіць у фінальную “кульку” Кубка».

Свой наступны матч у турніры “Нёман” правядзе 10 жніўня. У Мінску чырвона-чорныя сустрэнуцца з юніёрскай зборнай Беларусі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы