10 жніўня на шлюзе Дамброўка адбудзецца Свята мора. Гэта гістарычная рэканструкцыя ўрачыстасці, якая з размахам арганізоўвалася яшчэ ў часы Стэфана Баторыя на беразе Нёмана. Сучаснае свята налічвае амаль 100-гадовую гісторыю.

Праграма:

9.00 – Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па балотным футболе

10.00 – спаборніцтвы па пляжным валейболе

13.00 – конкурс “Плаванне на чым папала” з удзелам каманд з усіх рэгіёнаў вобласці

14.30-15.00 – тэатралізаванае адкрыццё Свята мора

16.00-17.00 – узнагароджанне пераможцаў спаборніцтваў

Да 19.00 можна будзе наведаць музей Аўгустоўскага канала, паўдзельнічаць у экскурсіях, у літаратурных конкурсах. Для дзяцей будуць арганізаваны майстэрні па вырабе караблікаў. Будзе выстава-продаж, рэлакс-зона, фотозона, гульнявая пляцоўка, дыскатэка.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы