На Савецкай плошчы ў аўторак 6 жніўня працоўныя разабралі летняе кафэ “Ля палаца”, якое знаходзілася каля былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Хутка там пачнецца рэканструкцыя, якую плануюць скончыць у 2020 годзе.
Раней у інтэрнэце з’яўлялася інфармацыя, што пасля рамонту ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў плануюць размясціць творчыя калектывы горада і ЗАГС. Заканчэнне ўсіх работ запланавана да лета 2020 году – да Фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у пачатку чэрвеня.
Што ўлады кажуць пра мастацкі музей у Гродне
З “тэкстылёў” высяляюць арганізацыі і калектывы. Будынак рыхтуюць да рэканструкцыі?
У Гродне зноў гавораць пра рэканструкцыю «тэкстылёў». Узгадваем гісторыю савецкага навабуда ў гістарычным цэнтры


