Сёння каля 9 гадзін раніцы 42-гадовая жанчына на джыпе, паварочваючы налева з вуліцы Дзяржынскага на вуліцу Мясницкую, праявіла няўважлівасць і наехала на жанчыну 56 гадоў, паведамляе ДАІ Гродна.

Пацярпелую павезлі ў бальніцу, жыццю і здароўю яе пагрозы няма. Абодва ўдзельніка руху рухаліся на зялёны сігнал святлафора. Як сказала кіроўца джыпа: ехала на працу, пешахода проста не заўважыла.