Пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 37-гадовага гродзенца, які знаёміўся ў сацсетках з жанчынамі і прапаноўваў ім працу па аказанні інтым-паслуг.
Зламысніка вылічылі падчас маніторынгу інтэрнэту. Як паведамілі ў МУС, за грошы ён прапаноўваў мужчынам сэксуальныя паслугі 27-гадовай дзяўчыны.
Пазней яе таксама затрымалі. Яна распавяла, што пазнаёмілася з сутэнёрам ў суполцы па пошуку працы, дзе ён прадставіўся дырэктарам фірмы.
Ужо пры сустрэчы суразмоўца прапанаваў ёй аказваць інтым-паслугі кліентам за грошы. Яна пагадзілася праз цяжкое матэрыяльнае становішча. Пошукі кліентаў сутэнёр замкнуў на сабе, а заробак дзялілі пароўну.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па арт.171 КК Беларусі (арганізацыя і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй). Ён прызнаўся, што гэта не адзіная пацярпелая.
Аператыўнікі выявілі, што падазраваны ўцягнуў у сваю дзейнасць яшчэ мінімум дзвюх дзяўчат, блізкасцю з якімі скарысталіся не менш за дзесяць чалавек.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…