Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні бязвізавых зон у заходніх абласцях Беларусі. Кіраўнік турфірмы “Зэт” Сяргей Якшэвіч у сваім фэйсбуку удакладніў, што было ў праекце ўказа, які пайшоў на падпісанне прэзідэнту.

Ці ўвойдуць у жыццё гэтыя змены, мы даведаемся толькі пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

1.

Для індывідуальных турыстаў адкрываецца дадаткова наведванне Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

2.

Для арганізаваных груп, пры наяўнасці праграмы тура, адкрыты без візаў уся Гродзенская і Брэсцкая вобласці.

3.

Указ гэта агульны заканадаўчы акт. Працэдуры ўдакладніць пастанова Саўміна, якое выйдзе пазней.

4.

Указ павінен уступіць у сілу прыкладна ў пачатку лістапада.