Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні бязвізавых тэрыторыяў на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне, паведаміў 2 жніўня ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Румас, піша Белсат.

Дакладнай інфармацыі аб пашырэнні бязвізавай зоны пакуль няма.

Сяргей Румас не ўдакладніў, калі рашэнне набудзе моц, а сам указ яшчэ не апублікаваны.

Трапіць у беларускую бязвізавую зону можна праз 12 міжнародных пунктаў пропуску. Актуальныя межы бязвізавых зонаў «Берасце» і «Аўгустаўскі канал» пазначаныя на аўтадарогах адмысловымі знакамі. Памятайце, перасячэнне гэтай мяжы караецца штрафам або дэпартацыяй!

2 жніўня Лукашэнка даручыў Міністэрству замежных справаў актывізаваць працу ў візавых пытаннях з Еўразвязам і Расеяй, а ўраду — паскорыць узгадненне праграмы аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй, піша belta.by.