Падапечныя Сяргея Пушкова стартавалі ў новым сезоне з перамогі. 1 жніўня ў Баранавічах у рамках Кубка Салея «Нёман» быў мацней мясцовага «Авіятара» — 5:1.

Хакейны сезон 2019/2020 гг. ў Беларусі па традыцыі адкрыўся розыгрышам Кубка Салея. У турніры выступае 15 клубаў, падзеленых на дзве падгрупы. У першым сваім матчы гродзенцы сустракаліся з баранавіцкім «Авіятарам». У выніку ўпэўненая перамога чырвона-чорных.

«Авіятар» — «Нёман» 1:5 (0:1, 1:3, 0:1)

галы:
16:40 0:1 — Кіслы (Рэмезаў)
21:48 0:2 — Маліноўскі (Кіслы, Рэмезаў)
29:52 0:3 — Хільтунен (Равенка, Шышкоў)
35:00 0:4 — Сцяпанаў (Крыскін, Рэмезаў, — бол.)
38:57 1:4 — Ахметаў (Лагуноў, Арцюшэнка, — бол.)
43:42 1:5 — Хільтунен (Туркін, Бадун)

Яшчэ перад матчам у Баранавічах галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў сказаў, што ў яго каманды стаяць заўсёды максімальныя задачы. Цяпер першая задача — гэта трапленне ў фінал чатырох, а ўжо там будзе ставіцца мэтай перамога ў Кубку Руслана Салея.

Наступны матч у турніры «Нёман» правядзе ў Гродне 3 жніўня і будзе прымаць пінскіх «Ястрабаў».