Гродзенская сінагога ўваходзіць практычна ва ўсе экскурсійныя маршруты. За адзін дзень яе наведваюць дзесяткі турыстычных груп. Сінагога, як і сотні гадоў таму, па-ранейшаму з’яўляецца цэнтрам жыцця яўрэяў горада. Тут чытаюць Тору, праводзяць вяселля, робяць абразанні і збіраюцца адкрыць першы ў рэспубліцы цэнтр нефармальнай адукацыі.
За сваю паўтысячагадовую гісторыю сінагога зменялася не раз. Часцей за ўсё прычынай былі пажары, абстрэлы, разрабаванне вандаламі. Свім выглядам яна абавязаная знакамітаму італьянскаму архітэктару Санці Гучы, а сваім даўгалеццем — яўрэйскай суполцы, якая кожны раз цярпліва яе аднаўляла, піша grodnoplustv.by.
— Суполка на сённяшні дзень самых разнастайных узростаў. Мы тут ужо двойчы праводзілі абразаньне дзіцяці на восьмы дзень у адпаведнасці з габрэйскай традыцыяй. У нас прайшло адно вяселле. Можна сказаць, што яўрэйскае жыццё ў горадзе ёсць, нягледзячы на тое, што, калі нам перадалі будынак, нас было дзве тысячы, а на сённяшні дзень нас каля 500 чалавек, — распавёў Барыс Квяткоўскі, старшыня савета іудзейскай рэлігійнай абшчыны Гродна.
Шмат хто з’язджае. Але для тых, хто застаецца, сінагога — гэта сапраўдны дом. Тут чытаюць Тору, моляцца, праводзяць святы, ды і проста абмяркоўваюць, як лепш вырашыць тыя ці іншыя бытавыя пытанні. Ужо ў бліжэйшы час тут плануюць адкрыць яўрэйскі цэнтр нефармальнай адукацыі. Зараз у памяшканні будучага цэнтра ідзе рамонт, па яго заканчэнні тут пачнуць працаваць пяць клубаў рознага кірунку: музычны, тэатральны, рэлігійны і іншыя.
— Цэнтр нефармальнай адукацыі будзе паказваць, што можна вывучаць адзін і той жа матэрыял пад розным вуглом. Чаму нефармальнай адукацыі? Яны не проста сядзяць за партай і вывучаюць гэта, яны ўвесь час у руху, гэта значыць лакацыя не толькі тут. Яна можа быць на вуліцы, яна можа быць у іншым памяшканні, у іншай мясцовасці, — тлумачыць Натан Шамсутдинов, дырэктар фонду «Киселев». — І выкладчыкі, у чым плюс нефармальнай адукацыі, чалавек можа не мець паперкі, але можа так добра ў арыентавацца і мець жаданне вывучаць тэму далей, усё гэта дазваляе яму гэта выкладаць іншым людзям.
Хоць ідэя нефармальнай адукацыі не новая, на дадзены момант у Беларусі аналагаў такіх праектах няма. Акрамя таго, у сінагозе цяпер ствараюць музей. У адрозненне ад многіх іншых стацыянарных экспазіцый, яўрэйская будзе вельмі «жывой» і эмацыянальнай. У яе стварэнні ўжо ўдзельнічаюць як жыхары нашага горада, так і тыя, хто па тых ці іншых прычынах з’ехаў з горада, у якім некалі жыў цэлы яўрэйскі квартал.
— Мы хочам паказаць габрэйскі свет знутры. Гэта і рэлігійныя святы, і экскурсанты, гэта могуць быць школьнікі, моладзь, яны могуць быць самі удзельнікамі гэтай выставы. Яны могуць удзельнічаць у майстар-класах, якія тут будуць праводзіцца, дзеці змогуць паспрабаваць стравы яўрэйскай кухні, яны змогуць паўдзельнічаць у іх гатаванні. Мы хочам прыцягнуць экскурсантаў, турыстаў, каб яны самі фармавалі выставачную прастору, — кажа Ірына Палякова, кіраўнік праекта стварэння музея пры сінагозе.
Праца над першай выставай ўжо пачалася. Гэта будзе гісторыя горада ў асобах, успамінах, усмешкі і слёзах яўрэйскіх сем’яў. Першы скрутак ўжо амаль гатовы. Гэта будзе вершаваная споведзь аб родзе Орлісаў. Гэтая дынастыя жыла ў Гродне некалькі стагоддзяў, стаяла ля вытокаў зараджэння аптэчнай справы ў горадзе, і дапамагала адраджаць сінагогу пасля чарговага у яе гісторыі пажару.
— Дзед нарадзіўся ў Гродна, калі Сталыпін хадзіў на працу ўнізе вуліцы Урыцкага, бацька на другім канцы вуліцы пад нагамі ў яго круціўся, — распавядае Глеб Орліс, удзельнік праекта. — Нарадзіўся ў сям'і адваката, прыватнага паверанага, які арыентыровачна нарадзіўся ў 1833. Бацька майго дзеда быў рабінам, які па звестках гісторыкаў, быў сярод ахвярадаўцаў на гэтую сінагогу.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў верасні. Паралельна з ёй вядзецца праца і над іншымі праектамі.