На 162-м кіламетры трасы М6 у сутыкненні мікрааўтобуса з грузавіком загінуў пасажыр, паведамляе ДАІ.

Каля 11 гадзін раніцы 31 ліпеня кіроўца 1977 года нараджэння, кіруючы цягачом маркі МАЗ з паўпрычэпам, ехаў па М6 з боку Мінска ў кірунку Гродна. У Лідскім раёне пасля развязкі М6-М7, на 162-м кіламетры трасы ў цягача ўзніклі праблемы з рухавіком. Кіроўца спыніўся на ўмацаванай узбочыне. Выходзячы з кабіны, ён адчуў моцны ўдар у заднюю частку аўтамабіля.

Грузавы Mercedes ехаў з Віцебска ў Скідзель. Па не высветленых пакуль прычынах правым бокам ён урэзаўся ў фуру, пасля чаго перакуліўся на бок.

На месцы здарэння загінуў пасажыр 1985 года нараджэння. Ён быў проста спадарожнікам. Абодва кіроўцы дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Іх жыццю нічога не пагражае.

Пад Валожынам сутыкнуліся мікрааўтобус і фура. Пасажыр-спадарожнік з буса загінуў