У Гродне другі тыдзень абмяркоўваюць ідэю пераносу помніка Элізы Ажэшкі ў іншае месца, якую агучыў дэпутат гарсавета Сяргей Каляда. Гарадскія ўлады плануюць вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне грамадскасці. Бюст Ажэшкі, пра які паўсталі спрэчкі - самы стары гарадскі помнік, яго ўрачыста адкрылі 90 гадоў таму, і, дарэчы, ужо пераносілі.
«Няма куды грошы падзець?» Экскурсаводы абурыліся ідэяй перанесці помнік Ажэшкі

Помнік урачыста адкрылі 20 кастрычніка 1929 года ў скверы на тагачаснай плошчы Тэатральнай. Мяркуючы па фатаграфіях, зробленым падчас урачыстасці, на адкрыццё сабраўся ледзь не ўвесь горад. У мерапрыемстве ўдзельнічалі тагачасны беластоцкі ваявода Караль Кірсцен, маршалак польскага сената Юльян Шыманскі, гродзенскі стараста Жигмунт Рабачкевіч, віленскі ваявода Жыгмунт Бячковіч, прафесары, выкладчыкі польскіх універсітэтаў, вайскоўцы, сьвятары і інтэлігенцыя горада.
Фотаздымкаў, вядома, захавалася вельмі мала. Некаторыя з іх можна знайсці на сайце Нацыянальнага лічбавага архіва Польшчы.
«Калі перанясем, тады зможам аднавіць дамы на Басняцкай». Гісторык Ян Лялевіч пра перанос помніка Ажэшкі


Пад час вайны помнік знік. Потым яго знайшлі на адных з могілак Гродна. Ёсць легенда, што так гараджане хавалі бюст ад фашыстаў. Праўда, ёсць і іншая версія — немцы проста вывезлі непатрэбны пастамент з цэнтра горада.
Аднавілі помнік у 1947 годзе на тым месцы, дзе ён і знаходзіцца да цяперашняга часу.