У кожнай каманды ёсць свае адданыя заўзятары. У Гродне на працягу 20 гадоў гэтага звання заслугоўвае 41-гадовы Павел Маджыеўскі. Яго можна ўбачыць на кожным футбольным і хакейным матчы. У хакеі ёсць традыцыя — перад гульнёй, яшчэ ў падтрыбунным памяшканні, гульцы вітаюць свайго адданага заўзятара.
Павел стараецца наведваць усе гульні «Нёмана». Хтосьці называе яго талісманам гродзенскага спорту, а хтосьці самым адданым заўзятарам, які заўсёды і ўсюды падтрымлівае любімыя каманды. Відэа знята перад матчам «Нёман» — «Юнацтва» на турніры памяці Аляксандра Дубко.
Паша Моджиевский: «Всегда хотел стать талисманом»
https://www.instagram.com/p/B0fc4o3ILzP/