Пад Слонімам сем падлеткаў перакуліліся на машыне. 16-гадовы кіроўца сур’ёзна пацярпеў

Каля 17.00 гадзін у Слонімскім раёне перакуліўся аўтамабіль Toyota з падлеткамі. Шаснаццацігадовы кіроўца атрымаў сур’ёзныя траўмы.

Кіроўца 2002 года нараджэння, навучэнец мясцовага прафтэхкаледж, узяў у бацькі аўтамабіль і з сябрамі паехаў на возера з вёскі Загритьково ў Харашэвічы. На прамым жвіровым участку дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У машыне акрамя 16-гадовага бяспраўнага кіроўцы былі яшчэ 6 маладых людзей 2002−2004 гадоў нараджэння.

Як паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, пасля аварыі кіроўца стаўся заціснуты, і для яго вызвалення спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Зараз усім пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.

Больш сур’ёзныя траўмы атрымалі кіроўца і двое пасажыраў.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў ходзе праверкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025