У сувязі з правядзенне XXXII Міжнароднай роварнай гонкі «Нёман» 27 і 28 ліпеня ў Гродне і Гродзенскім раёне будзе ўскладнены рух транспарту, піша grodnonews.by. У “Брузгах” таксама будзе затрымка пропуску.
27 ліпеня:
з 11.30 да 13.00 будзе абмежаваны рух па маршруце ад МКПП Брузгі – в. Каробчицы – г. Гродна вул. Суворава – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. П.Камуны – вул. Сацыялістычная – вул. Дзяржынскага – вул. Брыкеля – вул. Таўлая – в. Падкрыжакі – а.г. Путрышкі – а.г. Верцялішкі – а.г. Азёры – а.г. Парэчча.
Далей з 16.30 да 19.00 – на ўчастку трасы Р41 Парэчча-Азёры (ад САЦ «Світанак» 10 км у бок в. Азёры).
28 ліпеня:
з 10.00 да 13.00 будзе абмежаваны рух па маршруце аг. Парэчча – аг. Азёры – аг. Верцялішкі – аг. Путрышкі – в. Падкрыжакі – вул. Таўлая – вул. Белыя Росы – вул. Дзяржынскага – пл. Леніна – вул. Ажэшка – вул. Каханоўскага – вул. Таўлая – а.г. Путрышкі – а.г. Верцялішкі – а.г. Азёры – а.г. Парэчча.
Пры гэтым 27 ліпеня з 11.00 да 12.00 магчымы затрымкі ў памежным і мытным афармленні ў МКПП «Брузгі» ў сувязі з перасячэннем ў безупынным рэжыме дзяржаўнай мяжы ўдзельнікамі гонкі.


