24 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі «Нёман» у Наваполацку саступіў «Нафтану» — 1:2. Гродзенцы другі год запар сканчаюць выступ у розыгрышы на самым старце.

Падапечныя Кавалевіча першымі адкрылі лік у матчы, на 8-й хвіліне Забелін адзначыўся дакладным ударам. Гаспадары здолелі адыграцца толькі на 90-й хвіліне, калі Тамела рэалізаваў пенальці. А ў дадатковы час дакладны ўдар Красія прынёс «Нафтану» перамогу, тым самым дапамог сваёй камандзе займець пуцёўку ў наступны раўнд Кубка.

«Нафтан» — «Нёман» — 2:1

Падапечныя Ігара Кавалевіча другі год запар вылятаюць на самым старце Кубка — на стадыі 1/16. А выбіваюць гродзенцаў супернікі з Першай лігі. У мінулым годзе «Нёман» прайграў «Белшыне» 1:3.