З 24 па 26 ліпеня квіткі на юбілейны фестываль Lidbeer можна набыць па зніжанай цане — 24 рублі. А з 27 ліпеня арганізатары пашыраюць комба-прапанову: цяпер набыць са зніжкай можна камплект з 5 і больш квіткоў.
Сёлета фестывалю Lidbeer спаўняецца 5 гадоў. 7 верасня на цэнтральнай пляцоўцы open-air — галоўнай сцэне — выступяць гурты з Беларусі, Украіны і Расіі «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», папулярныя поп-панкі «Агонь», «Элджей» і культавыя «Сплин» і «Чайф».
Для адпачынку вялікіх кампаній арганізатары падрыхтавалі спецыяльную прапанову. Пры куплі:
Штогод арганізатары даюць магчымасць кожнаму прыняць удзел у арганізацыі аднаго з буйнейшых open-air. З 15 ліпеня па 4 жніўня на сайце voting.lidbeer.by праходзіць адбор удзельнікаў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамяство» і «забавы». Любы ахвотны можа аддаць голас за таго, каго хоча ўбачыць на фестывалі ў Лідзе.
Пераможца музычнага адбору адкрые гала-канцэрт 2020 года, на сцэне якога заўсёды выступаюць легендарныя гурты.
Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by і ў аператара Ticketpro (з камісіяй).
Даведкі па тэлефоне: +375 33 387 04 15 (Яна Зайцава)
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…