Расеец спрабаваў правезці на тэрыторыю Еўразійскай саюза абсэнт з марыхуанай. Яго затрымалі ў пункце пропуску «Бераставіца».

Падчас мытнага кантролю багажы кіроўцы выявілі бутэльку з надпісам «Cannabis» і часткай расліны ўнутры.

Бутэльку накіравалі ва Упраўленне па Гродзенскай вобласці Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і там вывілі, што вадкасць змяшчае алей канабіса (гашышны алей). У пераразліку на сухі рэштак маса рэчыва склала амаль 0,6 г. Фрагмент нявысушаных канопляў (Cannabis) масай больш за 8 г, які знаходзіўся ў бутэльцы, з’яўляецца наркатычным сродкам, марыхуанай.

Расеец спрабаваў правезці праз мяжу бутэльку з марыхуанай унутры

Па выяўленым факце Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй вядзецца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Расеец спрабаваў правезці праз мяжу бутэльку з марыхуанай унутры

Мытня нагадвае, што перасоўванне праз мяжу ЕАЭС (ўвоз ці вываз) фізічнымі асобамі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў дапускаецца толькі ў выглядзе лекаў для асабістага ўжывання па медыцынскіх паказаннях, пры наяўнасці медыцынскіх дакументаў з указаннем назвы і колькасці неабходных прэпаратаў.

За незаконнае перамяшчэнне праз мытню наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, арт. 328−1 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі.