На шлюзе «Дамброўка» 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон «Суседзі». У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі - на адну больш, чым у мінулыя гады.
На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы — іх сярод удзельнікаў амаль 90%.
У праграме «Суседзей» ёсць месца і для кароткіх дыстанцый — усяго 7 км, і для спецыяльных дзіцячых заездаў на 100 метраў. У гэтым годзе зарэгістравалася сотня дзяцей. Самаму малодшаму ўдзельніку — 5 гадоў.
У «Суседзях» удзельнічаюць веласіпедысты розных узростаў: самаму сталаму — 72 гады. Самы папулярны ўзрост — 30−40 гадоў.


«Суседзі» — самае лепшае, дзе я быў". Максім Зуеў з Масквы з сям’ёй пяты раз паўдзельнічае ў марафоне
