Чытач Hrodna.life заўважыў у “Прывалцы” з дзесятак літоўскіх машын са сцягамі аўтафестываля SunDay і падзяліўся фота.
– Цэлая калона літоўцаў, – распавядае ён. – Едуць арганізавана. Каля дзясятка машын – лінкальны, кадылаки, мэрсы, трохі савецкага аўтапрама.
20 ліпеня паблізу Гродна адбудзецца найбуйнейшы ў Беларусі аўтамабільны фестываль SunDay. Заяўлена больш за 500 рэдкіх аўтамабіляў, многія з якіх сталі «іконамі», «легендамі» і прарывам. Вы атрымаеце выдатныя эмоцыі ад выставы, розных шоў, канцэрта IOWA, мноства гульняў, фудкорта і начной дыскатэкі! Нават для дзяцей будуецца гарадок забавак. Праграма тут.





