19 ліпеня футбалісты «Нёмана» на сваім стадыёне згулялі ўнічыю з «Гомелем» — 1:1. Пазбегнуць паразы падапечныя Ігара Кавалевіча здолелі толькі ў кампенсаваны час.

На працягу ўсяго матчу «Нёман» спрабаваў гуляць у атакуючы футбол, але вось забіць суперніку гродзенцам ніяк не ўдавалася. Госці першымі адкрылі лік у матчы на ​​68-й хвіліне, вызначыўся Нівалда. Адыграцца гаспадарам на сваім стадыёне атрымалася толькі на 92-й хвіліне. Абаронцы «Гомеля» збілі ў сваёй штрафной Алыкулава, суддзя паставіў на кропку. Біць адзінаццаціметровы ўзяўся сам кыргыз і не пралічыўся.

«Нёман» — «Гомель» — 1:1

Алыкулаў выратаваў "Нёман" ад паразы ў матчы з "Гомелем"