Як паведамілі ў «Рамбудаўтадар», мост па вуліцы Паповіча будзе рамантавацца па тэхналогіі, прымененай падчас рамонту Румлёўскага маста. Абследаванне маста беларускімі навукоўцамі з БелдарНДІ і заключэнне па яго капітальным рамонце амаль гатова, піша grodnonews.by.

Некалькі складаней будзе замяніць дэфармацыйныя швы на Старым мосце ў цэнтры Гродна.

— Дэфармацыйныя швы заменім на новыя канструкцыі, якія выкладзеныя на пуцеправодзе паўночна-ўсходняга ўчастка аб’язной дарогі вакол гістарычнага цэнтра Гродна каля чыгуначнага вакзала, — удакладніў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. — Першае шво будзе заменена ўжо ў гэтым годзе без закрыцця руху транспарту, але з абмежаваннем руху на асобных участках маста да двух палос.

Працы на мосце па вуліцы Паповіча плануецца пачаць у другой палове ліпеня.