На вуліцы Болдзіна хутка адкрыецца новая крама. Гэта будзе першы «Марцін» у нашым горадзе.

Гандлёвая сетка з’явілася ў Беларусі ў 2012 годзе. Сёння ў краіне працуе ўжо больш за 30 магазінаў. Зараз ідзе набор персанала і падрыхтоўка неабходных дакументаў.

Карэспандэнту Hrodna.life распавялі, што зараз чакаюць акт уводу ў эксплуатацыю будынка. Дакладная дата адкрыцця не вядома, але ў крамы ўжо ёсць загадчыца.

Імаверна, магазін паспеюць адкрыць да канца лета.