Аляксей Карпюк з сябрам у Берліне
Канверта ці маркі да юбілея пісьменніка не выдадуць, паведаміў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч у фэйсбуку. Ён звярнуўся з электронным зваротам з прапановай выпусціць у 2020 годзе паштовую картку, марку ці канверт у 2020 годзе.
Як адказала Белпошта, тэматычныя планы выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на 2020 год сфарміраваны ў адпаведнасці з запатрабаваннем структурных падраздзяленняў РУП «Белпошта» і зацверджаны Мінінфармам. Дадатковых сюжэтаў не плануецца. Дарэчы, да юбілеяў Арлоўскага і Макаёнка выданні плануюцца.
Аляксей Карпюк — адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія жылі ў нашым горадзе. Нарадзіўся ён 14 красавіка 1920 г. у беларускай сялянскай сям'і ў вёсцы Страшава недалёка ад Гарадка на Беласточчыне (цяпер Польшча). Памёр Аляксей Карпюк 14 ліпеня 1992 г. Пахаваны ў Гродне на могілках па праспекце Касманаўтаў. Адна з вуліц Гродна носіць імя Карпюка.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…