Каноплі разрасліся паблізу вёскі Масткі Гродзенскага раёна на плошчы 0,12 гектара. Агульная вага знішчанага складае 440 кілаграм, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Цяпер у Беларусі дзейнічае праграма «Мак», якая накіравана на знішчэнне незаконных пасеваў раслін з утрыманнем наркотыкаў. У Гродзенскай вобласці было знішчана звыш 11 тон наркасыравіны, пераважна гэта мак. Калі на вашым участку растуць мак або дзікарослыя каноплі, іх неабходна знішчыць. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.1 КаАП РБ. Калі расліны пасаджаны з мэтай рэалізацыі, надыходзіць адказнасць па арт. 329 КК РБ.