Спадчына

На ўязной браме Новага замка рэстаўруюць скульптуры сфінксаў

З сярэдзіны чэрвеня пачаліся работы па рэстаўрацыі адных з самых старадаўніх скульптур Гродна — сфінксаў на ўязной браме Новага замка.

Сёння ад мінулага хараства Новага замка ў арыгінальным выглядзе захаваліся толькі ўязная брама са скульптурамі сфінксаў з пуці (скульптурамі маленькіх хлопчыкаў) на іх, а таксама слупы агароджы са шлемамі з ваеннай атрыбутыкай. Над імі цяпер працуе рэстаўратар з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Іван Кірыковіч.

«Праходзіць адначасова чыстка і рэстаўрацыя скульптур, — распавядае Іван Кірыковіч. — Наогул гэтыя скульптуры трэба пастаянна чысціць і аглядаць, яны стаяць у гэтым месцы ўжо больш за 200 гадоў. Стан нядрэнны і гэта пасля ўсіх падзей, якія адбываліся ў гэтым месцы».

Скульптар адзначае, што паводле арыгінальных эскізаў на сфінксах павінны былі быць яшчэ гербы, але іх так і не зрабілі. За савецкім часам скульптуры фарбавалі. Гэтая фарба дагэтуль на іх.

«Такія скульптуры з пяшчаніку не фарбуюць, але ў свецкі час фарбавалі ўсё. У некаторых месцах да гэтага часу фарба бачная. Каб яе адтуль цалкам вычысціць, трэба дэмантаваць скульптуры. Але гэтага рабіць ніхто не будзе».

Працы над скульптурамі працягнуцца да канца ліпеня.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025