У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя. Я.Ф.Карскага ўпершыню адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных «ЛитРес: Библиотека». Змяшчае яна звыш 350 000 выданняў і аўдыёкніг — ад класікі да навінак сучаснай літаратуры, піша grodnonews.by.
— Карыстальнікі, якія атрымалі ў бібліятэцы індывідуальны лагін і пароль, змогуць чытаць кнігі ў электронным фармаце на персанальных партатыўных прыладах, — распавялі супрацоўнікі бібліятэкі. — Акрамя таго, база дадзеных дазволіць чытачам уносіць прапановы па камплектаванню абласной бібліятэкі новымі выданнямі на папяровых носьбітах.
Скарыстацца базай даных «ЛитРес» можа любы жадаючы. Даведкі па тэлефонах: 71 89 42, 71 89 52.