У бліжэйшыя дні ў Гродне пачне працу новы сэрвіс перамяшчэння — кікшэрынг электрасамакатаў. На вуліцах горада тэставанне пачнецца з 16 самакатаў, у будучыні колькасць транспарту павялічыцца да 50.

Электрасамакаты «Samokato» будуць расстаўленыя ў розных частках цэнтра Гродна. Каб скарыстацца, трэба будзе ўсталяваць на смартфон дадатак, знайсці на карце свабодны самакат і аплаціць арэнду з дапамогай банкаўскай карткі ці з дапамогай грошай на мабільным тэлефоне.

Цана арэнды электрасамаката — 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 24 капейкі. Гадзіна абыйдзецца ў 15,40 рублёў.

https://www.instagram.com/p/Bza4SkGhkT9/

Кікшэрынг электрасамакатаў у Гродне запускае пара гродзенцаў Арцём і Вераніка.

«Мы часта шпацыруем у цэнтры горада і карысталіся пракатам электрасамакатаў. Бянтэжыла тое, што іх заўсёды прыходзіцца вяртаць на месца, што не заўсёды зручна. Мы ж будзем працаваць па іншым прынцыпе — узяў самакат, пакатаўся і паставіў дзе заўгодна. Цяпер дапрацоўваем дадатак і да панядзелка 15 ліпеня дакладна запусцім праект. Ужо 16 нашых самакатаў у Гродне ёсць, іх можна ўбачыць на карце».

Адзіная станцыя зарадкі для электрасамакатаў «Samokato» будзе знаходзіцца каля кавярні «КоФеКо» на вуліцы Дзяржынскага.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life