У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) у сувязі з частымі пытаннямі асобна патлумачылі, у якім выпадку можна правозіць з сабой ровар у транспарте бясплатна.
Паводле правілаў, кожны пасажыр мае права бясплатна правозіць з сабой на адзін праязны дакумент (квіток) ручную паклажу вагой не больш за 36 кг, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.
Да ручной паклажы адносяцца рэчы пасажыраў, якія перавозяцца імі пры сабе, незалежна ад іх роду і віду ўпакоўкі, у тым ліку ровар. Ровар не вылучаецца як асобны род прадметаў, для яго дзейнічаюць звычайныя правілы перавозкі ручной паклажы.
Такім чынам, у выпадку, калі вага ровара (незалежна ад віду ўпакоўкі) не перавышае 36 кг, а памер па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см, пасажыр мае права бясплатнага правозу ровара з сабой на адзін квіток. У адваротным выпадку пасажыр павінен аплаціць правоз у памеры кошту поўнага квітка да пункта прызначэння.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…