У вёсцы Зіновічы Лідскага раёна жанчына 1969 года нараджэння прыйшла на магілы памерлых сваякоў і заўважыла, што тут знялі металічныя агароджы з магіл, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Па падліках сума нанесенай шкоды склала 200 рублёў. На дадзены момант праваахоўнікі ўсталёўваюць асоб датычных да гэтага злачынства. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы першай артыкула 205 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж».

Калі вы маеце якую-небудзь інфармацыю аб злачынстве, просьба паведаміць па тэлефоне 102.