Наведвальнікаў чакае 10 кніг, пра многія з якіх яны даведаюцца ўпершыню. У гэты раз яна пройдзе 6 ліпеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця”. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут, больш інфармацыі тут.
«Жывая Бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на пытанні. Працуе «Жывая Бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «Кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.
«Жывая Бібліятэка» можа быць карыснай вам, калі вы хочаце:
– абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
– задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым вопыце, пачуццях і праблемах у грамадстве;
– лепш зразумець членаў вашай сям’і, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.


