«Беларускамоўныя» — гэта сустрэчы, у якіх прымаюць удзел па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.

Гэта праект «Арт Сядзібы». Сустрэча пройдзе 17 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця. У сустрэчы прымуць удзел:

? Эмілія Комар — вядоўца курсаў «Мова Нанова» ў Гродне;

? Анастасія Трафімчык — Гарадзенская беларусачка 2017, ультрамарафонка.

Музычны госць: Алесь Дзянісаў (Dzieciuki).

Уваход вольны, неабходная рэгістрацыя. Падтрымаць паездку і праект можна тут.