Суіцыд кантрактніка Гродзенскага гарнізона не звязаны з праходжаннем службы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.
Здарэнне адбылося ў неслужбовы час і не на тэрыторыі вайсковай часткі. Паводле інфармацыі кампетэнтных органаў, учынак вайскоўца кантрактнай службы меў прычыны, якія тычацца асабістага жыцця і адносін. Паколькі тое, што здарылася, не звязана з праходжаннем службы, ваеннае ведамства лічыць недарэчным паведамляць іншыя падрабязнасці.
Міністэрства абароны выказвае спачуванні сям'і ваеннага спецыяліста і аказвае неабходную дапамогу.
На месцы працягваюць працу Следчы камітэт і камісія Мінабароны.