У Польшчы раскрылі асноўныя палажэнні новай міграцыйнай палітыкі: будуць перацягваць працоўную сілу

МУС Польшчы прапануе, каб новая міграцыйная палітыка краіны засяродзілася на сённяшніх праблемах рынку працы, бо ў найбліжэйшай будучыні Польшчы можа спатрэбіцца значнае павелічэнне прапановы працоўнай сілы, <піша n*.by. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце «Міграцыйная палітыка Польшчы», апрацаваным Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі.

Мэта дакумента — адказаць на патрэбы эканамічнай палітыкі пры пошуку замежных работнікаў з адпаведнымі кампетэнцыямі для запаўнення чалавечага рэсурсу на рынку працы.

Дакумент таксама вызначае сферы, у якіх трэба ўзмацніць механізмы, якія павінны павялічыць бяспеку дзяржавы, асабліва ў працэсе процідзеяння і барацьбы з незаконнай міграцыяй, а таксама ў сітуацыі ўзмацнення патоку працоўных імігрантаў.

На погляд аўтараў стратэгіі, іміграцыйная палітыка Польшчы павінна засяродзіцца на цыклічнай і кароткачасовай іміграцыі, гэта значыць быць засяроджанай на цяперашніх патрэбах рынку працы, з асаблівым улікам недахопу ў кампетэнцыі, з заахвочваннем да вяртання палякаў з усходу, а таксама стварэннем сістэмы інтэграцыі і асіміляцыі замежнікаў, якія плануюць застацца ў Польшчы.

«У той жа час міграцыйная палітыка павінна быць падпарадкавана прынцыпам бяспекі дзяржавы і эфектыўна прадухіляць злоўжыванні і парушэнні, якія суправаджаюць міграцыйныя працэсы і змагацца з імі», — гаворыцца ў дакуменце.

Калі ў будучыні дэмаграфічная сітуацыя Польшчы не палепшыцца і не будзе адчувальных вынікаў у вяртанні палякаў з эміграцыі і маштабах рэпатрыяцыі, то ў сувязі са зменамі дэмаграфічнай сітуацыі трэба таксама разгледзець магчымасць актыўных мер для міграцыі з мэтай перасялення «з выбраных краін».

«Механізмы адбору павінны ўлічваць як кваліфікацыю замежнікаў, так і фактары, якія дапамагаюць у іх інтэграцыі, а затым асіміляцыі, яны таксама павінны дазволіць часовае прыпыненне або абмежаванне патоку замежнікаў у межах асобных міграцыйных каналаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Міграцыйная палітыка павінна праводзіцца ў адпаведнасць з канцэпцыяй пануючай культуры, якая ўводзіць імігрантам вызначаныя межы функцыянавання ў дзяржаве, а не паводле мадэлі мультыкультурнасці.

Міграцыйную палітыку Польшчы павінен яшчэ зацвердзіць урад Польшчы. Дакумент трэба абнаўляць кожныя тры гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025