Пенсіянер – чорны капальнік захоўваў дома снарады і траціл

Фото МВД

У Мастоўскім раёне затрымалі чорнага капальніка. Ён падазраецца ў незаконным абароце зброі і боепрыпасаў, піша belta.by са спасылкай на МУС.

“Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 63-гадовага пенсіянера. У сябе дома ў Мастоўскім раёне мужчына захоўваў 4 артылерыйскія аскепкава-фугасныя снарады, каля 600 г трацілу і складовыя часткі агнястрэльнай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны”, – распавялі ў МУС.

Праваахоўнікі мяркуюць, што боепрыпасы мужчына знайшоў у месцах ваенных бітваў. Пенсіянера затрымлівалі з удзелам АМАПу. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.3 арт.295 КК.

У мужчыны ўжо была судзімасць па такім артыкуле. У 2010 годзе яго прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі за незаконнае захоўванне вінтовак, рэвальвераў і патронаў.

Пенсіянер - чорны капальнік захоўваў дома снарады і трацілЗараз аператыўнікі высвятляюць паходжанне арсенала і ўсталёўваюць магчымую датычнасьць падазраванага да іншых злачынстваў. Вядома, што ён валодае такарнымі і слясарнымі навыкамі і мог мадыфікаваць паляўнічыя стрэльбы па замове браканьераў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: