Увечары 25 чэрвеня на аўтадарозе Р-99 каля вёскі Капцёўка 28-гадовы жыхар горада Гродна кіраваў аўтамабілем «Хонда» і груба парушыў правілы дарожнага руху. Здзяйсняючы абгон, ён выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген», які рухаўся ў сустрэчным напрамку, паведамляе grodnonews.by.

У выніку аварыі дзяўчына, якая знаходзілася ў салоне аўтамашыны «Хонда», памерла на месцы, адзін з пасажыраў аўтамабіля «Фольксваген» ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы, другі - атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не небяспечныя для жыцця.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа. Папярэдняе расследаванне па ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) праводзіць УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

У сувязі з наяўнасцю падстаў, прадугледжаных Крымінальна-процессульным кодэксам Рэспублікі Беларусь, пракуратура Гродзенскай вобласці санкцыянавала зняволенне вінаватага дадзенага ДТЗ пад варту.