ДТЗ адбылося на аўтадарозе Ашмяны-Каменны Лог у Ашмянскім раёне. У аварыі з удзелам легкавога аўтамабіля не абышлося без дапамогі супрацоўнікаў МНС, піша grodnonews.by.

Як паведамілі ў Гродзенскім АУМНС, сёння каля гадзіны ночы паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля. Работнікамі МНС з ужываннем аварыйна-выратавальнай прылады дэблакаваны кіроўца.

Кіроўца легкавушкі з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Яго стан цяжкі.