У Гродне будзе на адзін хостэл больш. Да канца чэрвеня на вуліцы Маставой, у будынку былой пальчаткавай фабрыкі, адкрыецца хостэл пад назвай “Гостим”.
Новы хостэл спачатку будзе разлічаны на 26 месцаў, у будучыні плануецца пашырэнне да 50. Пакуль ён складаецца з шасці пакояў. Як распавёў Hrodna.life адзін з уладальнікаў, у хостэле будуць арыентавацца на сярэдні чэк за начлег у Гродне – прыкладна 20 рублёў (10$).
Сёння ў Гродне працуюць чатыры хостэлы: “Kip Town” і “Сарматыя” на Карла Маркса, “Цэнтр” на Савецкай і “Old bridge” на Суворава. “Гостим” будзе пятым. Да канца лета плануюць адкрыць яшчэ самы вялікі хостел у Гродне на 100 месцаў на вуліцы Ажэшкі.


