Беларусы купілі ва Украіне абярэгі з макам. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі

За першы месяц лета памежнікі выявілі пяць выпадкаў перамяшчэння праз мяжу сцеблаў з галоўкамі маку. Букеты беларусы куплялі ва Украіне як абярэг. Там у жніўні пройдзе свята «Макавей», да якога рыхтуюцца загадзя, паведамляе gpk.gov.by.

Беларусы не ведалі, што перамяшчэнне маку забаронена заканадаўствам Беларусі. Макавыя галоўкі адбіраюцца для правядзення экспертызы. Паводле яе вынікаў будзе вядома, да якога гатунку ставіцца расліна — дэкаратыўнаму або опіумнага, а таксама, ці прыйдзецца прыцягваць грамадзян да адказнасці.

Адказнасць прадугледжана ст.328−1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За гэта злачынства пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025