На свята, якое пройдзе 30 чэрвеня на Замкавай гары ў Навагрудку, запрашаюць усіх, хто жадае акунуцца ў атмасферу сапраўднага Сярэднявечча, піша grodnonews.by.

Гасцей мерапрыемства чакаюць танцы, зачаравальная музыка, выступленні рыцараў і мноства арт-пляцовак.

У праграме: тэатралізаванае адкрыццё, майстар-класы па бытавых танцах, рыцарскія турніры на мячах, урокі па стральбе з лука і па валоданні мячом, выступленні музычных калектываў. Увечары гасцей свята чакае яркае фаер-шоў.

Замак, рыцары і фаер-шоў: у Навагрудку пройдзе "Вечар на замку»