Дзесяткі лістоў амаль пяцідзесяцігадовай даўніны Вользе Корбут ад фанатаў з розных краін свету прынеслі ў пачатку чэрвеня гродзенскаму калекцыянеру Янушу Парулісу. Гродзенец плануе азнаёміцца ​​з імі і ў будучыні выставіць у сваім музеі.

Лісты для алімпійскай чэмпіёнкі былі ў старым куфры, які прынёс Янушу знаёмы. Яны аказаліся даражэйшымі за тай самы куфар.

«Купіў я куфар у знаёмага нават не гледзячы, усяго за 30 рублёў, — распавядае Януш Паруліс. — Потым адкрываю яго, а там лісты. Чытаю, а яны адрасаваныя нашай алімпійскай чэмпіёнцы. Лісты з розных краін свету, больш за ўсё, напэўна, з ЗША. Магчыма, Корбут іх і не бачыла».

«Магчыма, Корбут іх і не бачыла». Гродзенскаму калекцыянеру прынеслі лісты для алімпійскай чэмпіёнкі

У будучыні Януш плануе купіць арыгінальныя фатаграфіі Вольгі Корбут і яе трэнера Рэнальда Кныша і выставіць іх разам з лістамі ў сябе ў музеі.

«Калекцыя набіраецца, паспрабуем у бліжэйшы час усё выставіць і распавесці пра нашых чэмпіёнаў», — дадаў Януш.

Даведка

Вольга Корбут — адна з самых вядомых беларускіх і савецкіх спартсменак. Нарадзілася ў 1955 годзе ў Гродне. На Алімпіядзе-1972 у Мюнхене выйграла тры золата і срэбра, а праз чатыры гады ў Манрэалі - яшчэ па адным залатым і срэбраным медалі. Свет скарыла тая лёгкасць, з якой яна рабіла самыя складаныя элементы, адзін з якіх назвалі ў яе гонар — «Пятля Корбут». Назва гэтага элемента не толькі праславіла Вольгу Корбут, але і збольшага стала метафарай яе жыцця. Не раз вакол яе асобы разгараліся скандальныя або рэзанансныя гісторыі. Сёння Корбут жыве ў ЗША.

«Магчыма, Корбут іх і не бачыла». Гродзенскаму калекцыянеру прынеслі лісты для алімпійскай чэмпіёнкі
«Магчыма, Корбут іх і не бачыла». Гродзенскаму калекцыянеру прынеслі лісты для алімпійскай чэмпіёнкі
«Магчыма, Корбут іх і не бачыла». Гродзенскаму калекцыянеру прынеслі лісты для алімпійскай чэмпіёнкі
«Магчыма, Корбут іх і не бачыла». Гродзенскаму калекцыянеру прынеслі лісты для алімпійскай чэмпіёнкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life