Паўдзельнічаць у стварэнні камп’ютарнай гульні можна на Sketch Day у тайм-кафэ «Партал».

— Гэтым разам наш Sketch Day будзе незвычайным: мы малюем накіды, лепшыя з якіх потым будуць выкарыстаныя ў камп’ютарнай гульні, — распавядаюць арганізатары.

Асноўная ідэя будучай гульні: на Марсе ёсць некалькі розных «бакоў» (груп, нацый, фракцый), якія змагаюцца за дамінаванне. На малюнках могуць быць намаляваныя людзі, якія прыляцелі, марсіяне, мутанты (якія мутавалі праз радыяцыю або добраахвотныя генныя змены). Больш падрабязна тут.

Калі: 29 чэрвеня, 19.00

Дзе: тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: бясплатна

Sketch Day — гэта мерапрыемства для ўсіх жадаючых, куды прафесійныя і пачынаючыя мастакі прыходзяць проста памаляваць, пагутарыць, падзяліцца вопытам, атрымаць дозу натхнення і проста выдатна правесці час, а часам выконваюць заданні на розныя тэмы.

Гродзенцам прапануюць зрабіць малюнкі да камп'ютарнай гульні пра марсiянаў