Другі дзень мастакі з дызайн-студыі «Zadelo» малююць вялікую копію гравюры Цюндта на фасадзе гімназіі № 10 у Гродне. Да канца тыдня аўтары плануюць прадставіць гараджанам сваю працу.

Фасад гімназіі №10 упрыгожыць вялікая копія гравюры Цюндта
Фасад гімназіі №10 упрыгожыць вялікая копія гравюры Цюндта
Фасад гімназіі №10 упрыгожыць вялікая копія гравюры Цюндта


Адзін дзень з гісторыі Гродна: адноўленую гравюру XVI стагоддзя паказалі ў Новым замку


Упершыню гравюра «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве) была выканана Маціясам Цюнтам (Matthias Zündt) у 1568 годзе па малюнку Ганса Адэльгаўзера, які той зрабіў у ліпені 1567 года, калі ў Гродна прыехалі ажно чатыры пасольствы: маскоўскае, татарскае, турэцкае і валашскае. На гравюры прадастаўлена сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам.

На адваротным баку змешчана тэкставая інфармацыя пра горад. У 1575 годзе гравюру горада ў некалькі спрошчаным выглядзе вырабілі Франц Хагэнберг і Георг Браўн. Яны змясцілі яе ў сваім «Атласе гарадоў зямнога свету». Ёсць і пазнейшыя варыянты, яшчэ менш дакладныя.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life