У цэнтры Гродна 24 ліпеня сталі з’яўляцца жалезныя скульптуры насякомых і малюскаў. Іх устаноўку прымеркавалі да адкрыцця IX Біг-міні-фестывалю, які пройдзе ў Гродне 30−31 ліпеня.

У гэтым годзе фестываль з-за пандэміі ўпершыню пройдзе ў online-фармаце. Арт-аб'екты — адзінае, што будзе нагадваць гродзенцам і турыстам у цэнтры горада пра традыцыйнае свята.

«Фэст у гэтым годзе праходзіць анлайн, але мы не адмаўляемся ад традыцыйнага ўпрыгожвання горада напярэдадні яго правядзення. Сёння мы прывезлі незвычайныя арт-аб'екты, іх зрабіў мінскі майстар па жалезе Васіль Сасімовіч. Два гады мы спрабавалі прывезці яго скульптуры ў Гродна. Нарэшце атрымалася», — распавяла Hrodna.life дырэктарка фестывалю Анастасія Роўба.

Выстава Васіля, якую ён прывёз у Гродна, называецца «Другое жыццё жалязяк».

У цэнтры Гродна Васіль выставіў 10 розных скульптур. На стварэнне адной такой скульптуры ў майстра сыходзіць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў.

Фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне 30−31 ліпеня ў online-фармаце.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.