26 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні падтрымалі законапраект пра адтэрміноўку ад войска. Ён прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць прадастаўляць толькі адзін раз, перадае belta.by.
Перад гэтым у сваім выступе міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў пра востры недахоп прызыўнікоў. У выпадку прыняцця закона войска атрымае дадаткова да 5 тысяч маладых людзей, адзначыў ён. Па словах Андрэя Раўкова прыблізна 4 тыс. чалавек на кожны прызыў намагаецца ўхіліцца.
Як вядома, законапраект выклікаў дыскусіі, асабліва пытанне колькасці адтэрміновак ад войска. Тых, хто праігнаруе прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу, абмежаваць выезд за мяжу да ўзроста 27 гадоў. У інтэрнэце супраць законапраекта былі сабраныя 10 тысяч подпісаў, петыцыю перадалі дэпутатам.
За прыняцце праекту закону прагаласаваў 91 дэпутат, 3 — супраць, 6 не галасавалі, піша euroradio.fm.
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…