Суд над Мечыславам Супронам адбудзецца 10 ліпеня

У Гродне з пратэстам супраць забруджвання Дзітвы і Нёмана выступіў гісторык Мечыслаў Супрон. Ён развесіў на нёманскім мосце плакат “Нёман атручаны Лідскай ЖКГ”. На яго складзены адміністрацыйны пратакол, суд адбудзецца 10 ліпеня, піша nv-online.info.

“Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада”, – казаў тады Мечыслаў.


“Нёман труцяць, а ўсе маўчаць”. Гродзенскі гісторык хоча, каб людзі ведалі пра экалагічна-небяспечную сітуацыю


Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: