У Гродне з пратэстам супраць забруджвання Дзітвы і Нёмана выступіў гісторык Мечыслаў Супрон. Ён развесіў на нёманскім мосце плакат «Нёман атручаны Лідскай ЖКГ». На яго складзены адміністрацыйны пратакол, суд адбудзецца 10 ліпеня, піша nv-online.info.
«Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада», — казаў тады Мечыслаў.